Фільтраваць
Імёны
Падзеі
Помнікі
Рэгіён
Прадметы
Установы
Спадчына: Рамонтныя заводы

Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР у новых абласцях пачалі стварацца прадпрыемствы для рамонту сельскагаспадарчай, трактарнай і аўтамабільнай тэхнікі. У 1940 г. у г. Пінску, які тады быў абласным цэнтрам, была створана міжраённая майстэрня капітальнага рамонту.

Гісторыя Баранавіцкага ААТ «558 Авіяцыйны рамонтны завод» пачынаецца літаральна з першых дзён Вялікай Айчыннай вайны. На працягу 23 чэрвеня–23 ліпеня 1941 года ў складзе 8-й Паветранай арміі ў г. Харкаў (Украіна) былі сфарміраваны 38-я рухомыя авіяцыйна-рамонтныя чыгуначныя майстэрні (вайсковая частка 21951). Майстэрні, перамяшчаючыся па чыгунцы, павінны былі базіравацца паблізу лініі фронта, каб аператыўна рамантаваць пашкоджаную ў баях авіятэхніку. Але з-за адсутнасці неабходнага рухомага саставу (за выключэннем трох вагонаў) 1 жніўня 1941 года яны, згодна загаду штаба Ваенна-паветранных сіл Паўднёва-Заходняй ваеннай акругі, былі перададзены 257-м стацыянарным авіяцыйным майстэрням. У іх складзе 1 кастрычніка 1941 года майстэрні былі эвакуіраваны ў г. Урупінск Сталінградскай вобласці. Пасля прыбыцця на месца дыслакацыі яны размясціліся на тэрыторыі дзяржаўных стайняў, якія аператыўна былі пераабсталяваны пад вытворчыя памяшканні і цэхі.

Адкрытае акцыянернае таварыства “Гідрасельмаш”, бярэ пачатак ад міжраённай майстэрні капітальнага рамонту, створанай ў г. Пінску Пінскай (цяпер Брэсцкай) вобласці ў 1940 годзе. Тут рамантавалі аўтатранспартныя рухавікі і абсталяванне сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. У час Вялікай Айчыннай вайны майстрэні не дзейнічалі, аднавілі сваю працу пасля вайны.